Кашан
КАШАН
Кашан - адзін са старажытных гарадоў Ірана. На падставе даследаванняў археолагаў у Таппе-йе Сіалк, які знаходзіцца ў 4 км на захад ад Кашана, гэты раён быў прызнаны адным з першых цэнтраў цывілізацыі і дагістарычных паселішчаў людзей. У эпоху Сасанідаў Кашан быў квітнеючым рэгіёнам. Нават у ісламскі перыяд гэта быў адзін з вядомых гарадоў «Ірака Аджама» (заўвага перакладчыка: «Персідскі Ірак», гістарычная назва цэнтральна-заходняй вобласці Ірана).
Кашан заўсёды быў адным з важных цэнтраў паслядоўнікаў шыіцкай веры. Па гэтай прычыне ў перыяд Сефевідаў, з-за цікавасці гэтай дынастыі да шыізму, горад моцна развіўся. У гэтым горадзе на трон узышоў шах Абас II.
Сярод важных гістарычных помнікаў Кашана - Таппе-е Сіалк на паўднёвы захад ад горада. Мясцовая архітэктура Кашана ўнікальная і вельмі цікавая. Кашан захоўвае некалькі гістарычных помнікаў і будынкаў.

Славутасці Кашана


доля
без